вторник, 8 декабря 2015 г.


Якуб Колас, з’яўляючыся “вялікім прыгонным” роднай мовы, пакарыў самыя высокія вяршыні. Ён маліўся слову шчыра і аддана. Напісанае ім вытрымала выпрабаванне часам. Захапленне жыццём, духоўным хараством чалавека ляжаць у аснове коласаўскіх “карцін свету”. Вельмі ярка гэтая ідэя праявілася ў паэме “Сымон-музыка”, 90-годдзе з дня напісання якой адзначаецца сёлета.
Упершыню ў ліцэі адбыўся перфомэнс, прысвечаны гэтай святочнай даце. Ліцэісты і настаўнікі разам з аўтарам паспрабавалі зазірнуць “у край светлы, невядомы”, паназіраць за галоўным героем Сымонам, якому паступова ўдалося адолець жыццёвыя перашкоды.
З вуснаў чытальнікаў ліліся прыгожыя коласаўскія радкі, якія краналі душу і сэрца ўсіх прысутных. У гэты момант, напэўна, многія ўспомнілі словы, сказаныя старажытнымі рымлянамі, – “напісанае застаецца”.


Наталля Віктараўна і Ала Баляславаўна

4 комментария:

  1. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  2. Было прыемна, што творчасцю Якуба Коласа цікавіцца шмат вучняў МДАЛ. Пасля гэтай падзеі я думаў, што хацеў сказаць Якуб Колас ў паэме. Зразумеў як багата наша беларуская зямля таленавітымі людзьмі. Колькі цяжкасці і перашкод на шляху гэтых людзей. І галоўнае, што сапраўднае мастацтва не церпіць прымусу. А што прырода нашага края непаўторна, я яшчэ раз упэўніўся.

    ОтветитьУдалить
  3. Очень приятно, что МГОЛ был и остаётся уникальным УЗ. Подобные "флешмобы" действительно делают лицей особенным. Вообще, такие "перерывы поэзии" сильно сплачивают учащихся и заставляют вспомнить нашу историю. А также то, в какой стране мы живём и на каком языке говорим... Приятно видеть постоянно развивающийся учебный процесс, небольшие, но приятные отхождения от стандартной программы обучения. Могу только пожелать успехов в развитии, ну и конечно же способствовать ему!

    ОтветитьУдалить
  4. А як я рада, што атрымалася рэалізаваць гэтую ідэю! Такое было ўпершыню ў ліцэі, але спадзяюся не апошні раз.... Ужо абмяркоўваецца, што трэба так пачытаць нашу шаноўную і слаўную Святлану Алексіевіч.... Дзякуй усім, хто не адмовіўся!
    Будзьма сапраўднымі беларусамі!
    З любоўю Валянціна Дзям'янаўна.....

    ОтветитьУдалить