Дзесяць настаўніцкіх мудрасцяў (па Пеляхоўскаму)



1.     Ведаю, што будучыня маіх вучняў у вялікай ступені залежыць ад мяне….
2.     Ніколі не прыніжу годнасці майго вучня. Прыніжаны заўсёды адплаціць злом…
3.     Я з’яўляюся не суддзёй, а адвакатам сваіх вучняў…
4.     Не грэбую ўласнымі даручэннямі, заўсёды кантралюю іх выкананне….
5. Імкнуся быць цярплівым, вучні маюць права думаць і дзейнічаць самастойна….
6.     Урок – для вучняў, а не для мяне. У працэсе вучобы важным з’яўляецца не толькі інтэлект, але яшчэ і эмоцыі….
7.     Мой поспех складаецца толькі  з поспехаў маіх вучняў….
8.     Я памыляюся. Мудрасць – ва ўменні прызнаць памылкі і выправіць іх…..
9.   Аўтарытэт будуецца не на страху, а на дасведчанасці, справядлівасці і паслядоўнасці патрабаванняў. Патрабаванні не выключаюць добразычлівасці і спагадлівасці. Ніколі не павучаю, учынак – лепшы за любыя словы, узор – лепшы за любую інструкцыю.
10.Не чакаю павярхоўнай удзячнасці маіх вучняў. Калі прышчаплю ім лепшыя бакі маёй асобы, будуць удзячныя мне усё жыццё. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий