пятница, 8 апреля 2016 г.

Шаноўныя сябры!
    Учора ў нашым ліцэі адбылася VІІ  Нобелеўская канферэнцыя....  У гэты раз яна была прысвечана Святлане Алексіевіч, таму што ўпершыню грамадзянка Беларусі, пісьменніца атрымала гэту значную і вялікую ўзнагароду. 
     Я папрасіла ліцэістаў, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, пракаментаваць нашу традыцыйную навуковую імпрэзу.... 

Аліна Філіпсон...
    Учора я і, мабыць, усе дзесяцікласнікі ўпершыню прысутнічалі на такім мерапрыемстве як Нобелеўская ліцэйская навукова-практычная канференцыя. 
Ліцэй не перастае нас здзіўляць.. Такая шчырая, адкрытая, сямейная атмасфера панавала ў зале!
Канферэнцыя пачылася як заўсёды з пытання; "Хто ж такі Альфрэд Нобель? І чаму штогод ён узнагароджвае людзей, якія зрабілі нешта важнае, патрэбнае для чалавецтва?"
Потым ліцэісты даведаліся пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі за 2015 год. Выступоўцы паведамілі нам пра іх адкрыцці. Мне пашанцавала выступаць у ролі дакладчыка. Я паведаміла пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Цікава было шукаць інфармацыю, гатавацца, прыпадносіць сваю працу шчырай ліцэйскай сям'і. 
Але, мне здаецца, што не мяне адну кранулі за сэрца апошнія хвіліны гэтага мерапрыемства. Вось яны, адміністрацыя ліцэя, такія знаёмыя і "высокія" сядзелі побач з намі, а напрыканцы яшчэ і апытуліся на месцы выступоўцаў. Мы слухалі іх шчырае, ад усяго сэрца чытанне урыўкаў з твора Святланы Алексіевіч "Час сэканд-хэнд" і разумелі, што калі адбываецца нешта добрае ў нашай краіне, тое, за што мы можам ганарыцца нашай Бацькаўшчынай і яе дзецьмі, мы будзем разам. 
Дзяніс Кашэра....
       Нобелеўская канферэнцыя - гэта маё першае падобнае мерапрыемства і таму незвычайнае для мяне. Але гэта канферэнцыя быля незвычайнай для ўсяго ліцэя. Усё гэта тлумачыцца тым, што прэмію па літаратуры атрымала наша суайчыніца Святлана Алексіевіч. Таму вялікая частка мерапрыемства была прысвечана ёй і яе творчасці. 
Напачатку нашы 11-класнікі прэзентавалі біяграфію пісьменніцы і яе творчы шлях, а потым мы цытавалі  ўрыўкі з  яе твораў . Атрымаўся сапраўдны мастацкі перфоманс.... Кранула за сэрца ўсіх.....

Скалабан Анастасія Красоўская Анастасія Караткевіч Марыя 
   Не кожны тыдзень у нашым ліцэі праводзяццца падобныя мерапрыемствы. Учора нам давялося пабываць на Нобелеўскай ліцэйская навукова-практычнай канферэнцыі, на якой мы даведаліся пра праэкты розных навукоўцаў з усяго свету. Мы былі здзіулены, калі даведаліся, што сярод іх былі людзі з беларускімі каранямі.
Упершыню Нобелеўскую прэмію атрымала грамадзянка Беларусі,  якая стала чатырнаццатай жанчынай, што атрымала  "Нобеля". Гэта наша шаноўная Святлана Алексіевіч! 
Цешымся, што і мы далучыліся да гэтага светкавання. Мы цытавалі фрагменты з першай кнігі Алексіевіч " У вайны не жаночае аблічча". Пачуўшы радкі з яе кніг, нам схацелася бліжэй пазнаёміцца з яе творчасцю. 

Ясінская Людміла 
   Лепшым з лепшых ... Здаецца што менавіта такія людзі і адтрымоўваюць гэту вялікую узнагароду Колькі яскравых дзеячаў навукі і літаратуры ведае свет! І я ганаруся тым, што сярод імен вялікіх людзей з'явілася яшчэ адно - беларускае імя Светлана Алексіевіч. Таленавітая шчырая пісьменніца - гэта гонар кожнага беларуса, які з'яўляецца часткай нашай агульнай нацыянальнай культуры. Мяне вельмі ўразілі  радкі з яе кніг, прасякнутыя эмоцыямі чалавечых пакут. Я буду чытаць яе кнігі...

1 комментарий: