среда, 15 января 2014 г.

Паважаныя калегі!
          Спяшаюся падзяліцца чарговым здабыткам у галіне халістычнай адукацыі..... 
          У ліцэі звычайна гучаць розныя мовы: англійская, нямецкая, французская, польская і, нават, кітайская..... Я вяду факультатыўны курс польскай мовы. Дазволю сабе цытату: "Чалавек столькі разоў чалавек, колькі замежных моў ён ведае".  І гэта сапраўды так. Вывучаючы мову, мы знаёмімся з культурай іншых народаў, мы даведваемся пра  традыцыі, рэлігію, літаратуру. Менавіта таму ўпершыню ў ліцэі мы паспрабавалі адзначыць Раство Хрыстова ў  традыцыйна польскай афарбоўцы. Галоўнымі героямі сталі ліцэісты, што наведваюць заняткі сучаснай польскай мовы. Але шмат хто з настаўнікаў таксама зацікавіўся так званай Вігіліяй.... 
         У цэнтры залы размясціўся стол, накрыты белым абрусам. А пад абрусам, па старадаўняй традыцыі, мы расклалі сена. На стале было 12 нішчымных (посных) страў. Чаму 12 - запытаецеся Вы... Таму што ў Хрыста было 12 апосталаў і 12 месяцаў у годзе. У цэнтры панавала страва з рыбы, бо рыба з часоў Ісуса Хрыста  з'яўлялася сімвалам хрысціянства. Хрыстос параўноўваў апосталаў з рыбакамі, а людзей з рыбамі.... 
         Удзельнікі ўрачыстай імпрэзы дзяліліся аплаткамі, прынесенымі з касцёла, бо аплатак называюць хлебам анёлаў, і складалі адзін аднаму пажаданні на наступны год. Ліцэісты чыталі паэтычныя творы, прысвечаныя вялікаму святу Божага Нараджэння, спявалі калядныя песні і цікава расказвалі пра асаблівасці святкавання галоўнага каталіцкага свята ў Польшчы. Прагучала і малітва.... Гэта, хіба, быў самы ўрачысты і ўзнёслы момант....
        Чаму мне захацелася расказаць пра ўсё гэта? Я думаю таму, што названая імпрэза злучыла ў сабе мову, гісторыю, традыцыі, рэлігіязнаўства, паэзію, фальклор, кулінарнае мастацтва. Ці ж гэта не прыклад рэалізацыі халістычнай адукацыі?
        Наблізіцца да атмасферы, якая панавала на свяце Раства Хрыстова, Вам дапамогуць  наступныя фотаздымкі……







1 комментарий:

  1. Спасибо за этот праздник! Было не только интересно и познавательно, но и вкусно! Казалось, что мы очутились на празднике Рождества Христова в верующей, очень достойной и гостеприимной польской семье.

    ОтветитьУдалить