Думаю, варта ўспомніць, як усё пачыналася.... Я маю на ўвазе "халістычную" адукацыю...
А пачатак быў на "балоце".... Як гэта, запытаецеся Вы? Справа ў тым, что самым першым урокам у плыні халістычнай адукацыі стаў урок "Амбівалентны характар балота: біялагічны і літаратуразнаўчы аспект". У цэнтр педагагічнай увагі трапіла слова балота, а разам з ім і само наша беларускае балота. Разам з вучнямі мы спрабавалі асэнсаваць яго дваістую (амбівалентную) прыроду, плюсы і мінусы балота, дабро і зло. Урок атрымаўся настолькі цікавым, што стаў традыцыйным у прасторы нашага ліцэя. А потым нашы выпускнікі прынеслі ў ліцэй цікавыя навуковыя часопісы, у адным з якіх быў артыкул, прысвечаны фізіцы балота. Натуральна, што мы не маглі абысці гэты факт сваёй увагай. Так нарадзіўся новы ўрок пра балота, але ўжо ў фармаце 3D. Самае адметнае, што гэта сапраўды перфоманс: ніколі не ведаеш, што выдадуць нашы непрадказальныя дзеці... Шаноўныя калегі! Калі Вам трэба здзівіць адміністрацыю ці калег альбо нават вучняў незвычайным урокам, то, калі ласка, спампуйце з нашага блога ўрок, прысвечаны беларускаму балоту. Вы не пашкадуеце...
Напомните, как создавать собственную публикацию.
ОтветитьУдалитьМ.Жерносек