вторник, 6 сентября 2016 г.

Нататкі пра лета...

"Вось і лета прайшло", знікла ў касмічнай віхуры часу, як, на жаль, кожны момант нашага асабістага жыцця. Але, безумоўна, яно застанецца ў памяці, дзякуючы тым імгненням, якія зрабілі нас крышачку дабрэйшымі і лепшымі. Мы спадзяёмся, што вы захочаце расказаць нам пра гэта і прымеце ўдзел у конкурсе "Нататкі пра лета". Пішыце на той мове, якая натхняе вас падзяліцца з намі ўспамінамі пра гэту дзіўную пару. Мы будзем рады яшчэ раз перажыць разам самыя цікавыя моманты вашага лета 2016 года.

Суполка настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін

13 комментариев:

  1. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  2. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  3. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  4. Нататкі пра лета
    Пачалося маё сонечнае лета не разам з каляндарным. Маё лета пачалося васямнаццатага чэрвеня, калі раніцай мой сябар Ягор патэлефанаваў мне і я даведаўся сваю адзнаку па апошнім экзамене. З гэтага моманту я мог уздыхнуть з палёгкай і пачаць сваё доўгачаканае лета, таму што ўжо тады я зразумеў, што паступіў у МДАЛ і ўсё ідзе па плане.
    Яшчэ да экзаменаў я трапіў у найлепшы лагер Беларусі “Навука”. Хтосьці скажа, што “Зубраня” лепшы, хтосьці – іншае, але я застаюся пры сваім меркаванні. Адной з лепшых характарыстык гэтага лагера з’яўляецца тое, што можна займацца любімай геграфіяй.
    Я сустракаўся са сваімі сябрамі з лагера на працягу ўсяго ліпеня. Я падарожнічаў па чароўнай Гродзеншчыне: наведаў Гродна, Слонім, Масты, два разы здзіўляўся прыгажосцю Ліды, а таксама прымаў сяброў у сваім родным куточку. Я адкрыў для іх гісторыю старажытнага Ваўкавыска, якому цяпер 1011 гадоў, самыя прыгожыя краявіды, асаблівасці горада і беларускія “Мальдывы”.
    Але ўжо ў дзверы стукае апошні месяц лета. І распачаўся ён для мяне нечаканымі прыгодамі. Мая нага патрапіла ў гіпс, а праз дзевяць дзён нас з татам чакалі месцы ў самалёце да Італіі! Але як заўсёды мой тата не разгубіўся і застаўся аптымістам. Ён сказаў мне, што думкі рэалізуюцца. “Уяўляй, як твая нага загойваецца, і яна зажыве”, – параіў тата. Так і адбылося.
    З шаснаццатага па дваццаць пятае жніўня я паспеў пагуляць па Варшаве, наведаць велізарную хрысціянскую святыню ў Мілане, прайсціся па брудных вулачках Неапаля і старажытных вулачках Пампей, зрабіць фота на фоне некалі смяротнага вулкана Везувій, пасядзець на месцах, дзе калісьці рымскія імператары адным рухам рукі забіралі або даравалі жыццё, абысці малюсенькую дзяржаву Ватыкан уздоўж і ўпоперак, захапіцца архітэктурай Фларэнцыі, падоранай нам дзеячамі Адраджэння.
    Апошнія дні я думаў пра МДАЛ, пра месца, у якім зараз пішу апошнія радкі свайго сачынення, пра людзей, якія мяне будуць акружаць, пра мой родны Ваўкавыск, які цяпер, на жаль, такі далёкі…

    Трэйгіс Уладзімір 10"Б"

    ОтветитьУдалить
  5. Летнія Канікулы
    Лета для многіх асацыіруецца з вяселлем, доўгімі прагулкамі і незабыўнымі падарожжамі. Усе спрабуюць выкарыстовываць з толкам адведзены ім час: добра адпачыць перад наступным навучальным годам або яшчэ адным рабочым тыднем.
    Аднак часам на канікулах мы застаемся дома, у родным горадзе, вёсцы. На гэтым, часцей за ўсё, выдатныя мары і планы бурацца, а цёмны пакой і камп'ютэр цалкам замяняюць нам рэальны свет і рэальных людзей. Бурнае лета нашай маладосці ператвараецца ў пустое прапальванне часу, якога нам вечна не хапае; доўгачаканы адпачынак становіцца бясконцым чаканнем чагосьці казачнага, а часам - працягам вучобы ці працы. І так дзень за днём ...
    Чаму? Мне здаецца, што ўсе мы ачарсцвелі. Часам мы як камп'ютэрныя праграмы - можам працаваць толькі па зададзенаму выкладнаму алгарытму. Нам патрэбна прычына, каб радавацца, тварыць і нават жыць з асалодай. Мы даўно развучыліся па-дзіцячы захапляцца ранішнім сонцам і халоднай расой, смачнай хатняй ежай, простай гутаркай з сям'ёй. З надыходам цяпла нам здаецца, што наша штодзённасць зноў набудзе былыя яркія фарбы. Але лета - толькі пара года, лета не зменіць наша жыццё, не выправіць усе нашы праблемы і ніколі не зробіць нас лепш. Усё гэта залежыць ад нас, той штуршок і заклік да дзеяння можа прагучаць толькі ў нас у галаве, з цудоўнай думкай аб тым, што хочацца нешта сёння змяніць.
    З тысячы выдатных летніх момантаў і падарожжаў можна не атрымаць ніякай карысці, але адзін дзень, праведзены з адным сабой і сваімі думкамі, можа кардынальна змяніць наша жыццё да лепшага. Цаніце кожны дзень і момант, не толькі на летніх канікулах!

    Валюк Вікторыя 10 "Б"

    ОтветитьУдалить
  6. У нашым узросце лета – гэта амаль асобны свет. Тры месяцы, праведзенныя ў гэтым свеце, пакідаюць успаміны на ўвесь наступны год. Гэтыя незабыўныя эмоцыі, якія ты адчуваеш бегаючы раніцай басанож па мокрай траве, калі сонейка слепіць твае вочы, а цудоўны пах кветак збівае з кроку!.. Такое магчыма адчуць толькі летам.
    Яшчэ не забываюцца такія дні, калі ты прасынаешся ў сярэдзіне дня, бярэш красоўкі, кашулю, заплечнік і бяжыш да цеплыні, бяжыш сабе ды усміхаешся людзям, таму што дзень прыгожы, таму што ты шчаслівы і свабодны! Крыху пазней сустракаешся з сябрамі і бяжыш ужо не адзін.
    Робіцца вельмі горача. Здаецца, недзе недалёка ёсць рэчка. Хутка вы ўжо бачыце яе. І вось вы скачаце ў ваду. Адзенне намакае. Вы плёскаецеся некаторы час і заўважаеце, што хутка будзе цямнець. Мокрыя, але такія задаволеныя, выходзіце з сябрамі на бераг і назіраеце, як хаваецца сонейка. Пазней запальваеце агонь і размаўляеце. Аб чым толькі не размаўляеце! Здаецца, што няма нікога ў свеце. Толькі ты і твае сябры.
    Шмат такіх дзён летам.
    У канцы жніўня ўжо разумееш, што хутка ўсё зменіцца. Восень сустрэне цябе з прывітаннем. Тваім новым асобным светам стане МДАЛ і, спадзяюся, незабыўных дзён стане больш.

    Мельнік Анастасія 10 "Б"

    ОтветитьУдалить
  7. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  8. Мае летнія канікулы

    Лецейка ты, лета,
    Гучна песня спета,
    Весела было!
    Янка Купала


    Лета – колькі ўсяго у гэтым слове... Спевы птушак, свежае паветра, на жаль, камары, мухі.. Але не будзем пра дрэннае. Прыгажосць летняй прыроды – гэта, канешне, выдатна, але першае, што прыходзіць на розум пры слове “лета”, – гэта канікулы. Канікулы!!! Колькі вольнага часу, колькі мачымасцяў!!! Але пачнём па парадку.
    Маё лета, як і лета ўсіх дзевяцікласнікаў, пачалося са здачы экзаменаў у школе, а таксама ў МДАЛе. Гэта быў хвалюючы час як для мяне, так і для маіх бацькоў, таму яны вырашылі зрабіць мне падарунак, і ўжо ў ліпені я прагульвалася па Неўскім ў Санкт-Пецярбургу. Гэта быў чароўны час... Начныя прагулкі па Няве, велічныя фантаны Пецяргофа, вядомае ўсім Царскае сяло – усё гэта захапіла мяне з галавой. За час знаходжання ў Пецярбургу я пазнаёмілася з добрымі і спагадлівымі людзьмі, даведалася шмат новага пра гісторыю горада на Няве і пашырыла свой кругагляд. Вярнуўшыся дадому, я паспела сустрэцца са сваімі сябрамі, пакатацца на веласіпедзе, прачытаць мноства найцікавейшых кніг, якія натхнілі і матывавалі мяне на далейшую працу.
    Эх ... Як хутка ляціць час. Шкада, што нельга аднавіць тыя моманты, тыя адчуванні, якія я перажыла падчас вакацый. Ці не? Я лічу, што менавіта гэтыя летнія ўспаміны будуць грэць мяне халоднымі зімовымі вечарамі, бо, сапраўды, не трэба шкадаваць грошы на ўспаміны, тады нас ніхто не зможа абкрасці.
    Дар'я Лук'янава, 10 "Е" клас

    ОтветитьУдалить
  9. Посмотри на небо. Пожалуйста, посмотри на небо. Ты откроешь в себе целый мир и увидишь то, чего не увидит никто.

    ***
    День был поистине чудесный. Запах спеющего жита, смешанный с запахом хвойного леса, приближал запах свободы. Свободы от правил и предпосылок шумного города. Насколько бы сильно я ни любила городскую жизнь, я никогда не упущу возможность побыть в гармонии с собственным миром. В гармонии, которой достигаешь только открыв собственную душу.
    Солнечные лучи отражались в серых глазах, излучая счастье. Ветер путался в волосах. Ещё никогда счастье не было так близко. Казалось, до солнца можно достать рукой и не обжечься.

    Я хотела утонуть в житном поле, потому что хотела утонуть в объятиях лета. Того самого лета, которое успело возродить во мне силы. От витающего в воздухе запаха свободы хотелось жить. Мне казалось, я почувствовала, как пахнет солнце, которое прячется за ветками вишни, как пахнут капли дождя на траве, по которой я так люблю бегать босиком, и ветер, гуляющий в волосах, когда ты мчишься с горы. Мне хотелось, чтобы это чувство счастья, переполняющее меня, никогда не заканчивалось…

    ***
    ...А позже, когда небо усыпалось яркими звездами, мне казалось, что весь мир поселился в моем маленьком саду. Ночной воздух, костер и тихие разговоры о прошлом, которое отзывалось внутри, - всё это наполняло вены чем-то сладким и очень теплым, как мёд. В душе рождалось что-то новое, таинственное, и казалось, что ты, если и не родился заново, то открыл что-то заветное, что долгое время жило в тебе, но никогда не попадалось на глаза. Тогда свобода отразилась в запахе костра, того очищающего огня, который дарит успокоение, в отблеске далеких звезд, в свете полной луны.

    Лес рассказывал легенды, которые мы никогда не узнаем. Зато знают звезды. Убаюканные шепотом елей, они изредка подмигивали людям, однако, вскоре погрузились сами и погрузили наш маленький мир в ночную тишину.

    ***
    Посмотри на небо. Пожалуйста, посмотри на небо. я обещаю, ты обязательно откроешь в себе то, что так упорно скрывалось от твоих глаз.

    Габец Евгения 10 "Е" класс

    ОтветитьУдалить
  10. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  11. Думаецца, кожны чалавек с нецярпеннем чакае лета. Для школьнікаў – гэта 92 дні прыгод ды радасці, для людзей, якія пакінулі бесклапотную пару дзяцінства, - трохі менш. Але ў любым выпадку кожны плануе свой адпачынак, думае, куды паедзе вандраваць, якія кнігі прачытае… Бо лета – гэта маленькае жыццё.
    І я таксама, як звычайная дзяўчына, якая толькі-толькі скончыла дзясяты клас, неверагодна чакала лета. Чакала, нібы нейкі цуд, дараваны мне нябёсамі. Я была проста ўпэўнена, што паспею зрабіць усё. Верыла, што навучуся часусьці новаму і вельмі цікаваму… Але тут я ўспомніла, што наперадзе мяне чакае адзінаццаты клас ды ЦТ.
    Пачалася штодзённая падрыхтоўка да абавязковых іспытаў. Рабіліся тэсты, чыталася тэорыя…
    Але ж гэта не значыць, што ў мяне не павінна заставацца вольнага часу! Лета – таксама і пара летуценняў.
    Таму я цудоўна бавіла час новымі знаёмствамі, вандроўкамі, пачала вучыць новыя замежныя мовы, чытала шмат цікавых кніг…
    Вельмі б хацелася паспавесці пра самую захапляльную з прачытаных, але вельмі цяжка выбраць такую. Таму распавяду пра апошнюю, якую я прачытала.
    Яна напісана сучасным беларускім пісьменнікам – Сашам Філіпенкам. Піша ён пра наша агульнае, пра актуальныя праблемы, пра тое, што не можа застацца праігнараваным. Назву для свайго твора ён абраў вельмі неадназначную “Былы сын”. Што тычыцца мяне, дык менавіта назва ўсхвалявала ды адначасова зацікавіла. Можна зразумець, каб былым быў, напрыклад, хлопец… Але ж не сын! Якія ж падзеі павінны былі адбыцца, каб маці адраклася ад роднага сына, якому было ўжо 16 год?..
    Адказ на гэтае пытанне зусім нечаканы. Хочацца, каб вы даведаліся яго, калі самі чыталі гэтую кнігу. У ёй знойдзеце шмат новага для сябе, ды ўвогуле, яна спрыяе агульнаму развіццю. Спадзяюся, што вам спадабаецца.

    Клімовіч Марыя, 11 "Е" клас.

    ОтветитьУдалить
  12. Як я правеў лета.
    Увогуле, можно сказаць, што я добра правеў лета. Першую палову чэрвеня - займаўся падрыхтоўкай да экзаменаў, і гэта дапамогло мне паступіць у ліцэй. Я быў вельмі здаволены, калі пазнаў, што стаў ліцэістам.
    Aмаль не памятаю, як правеў першую палову ліпеня. Галоўнай дасягненнем гэтага часу было тое, что я адчыніў купальны сезон.
    Але самая галоўная падзея лета была у канцы ліпеня, гэта было viva braslav. Viva Braslav- open-air фестываль, на якой прыязжаюць і дарослыя і дзеці. Гэтае мерампрыемства прынесла мне неверагоднае мноства незабыуных адчуванняў.
    Там быў фестываль фарбаў, розныя гульні, конкурсы, а пад вечар пачала рабіцца галоуная тэма фестываля- туда прыязжалі знакамітыя спявакі. Калі музыкі скончылі спяваць, пачалась чарга dj. Можна было зусім не лічыць час, амаль усе танцавалі без перапынку.
    Я прыехаў да хаты толькі у 4 гадзіны ўтра. Але самае галоўнае было не знаходжанне там знакамітых dj і спявакоў, а тое, з кім я праводзіў гэты час. Я ездзіў туды з вельмі дарагім мне чалавекам і магу сказаць, что гэта была мая самая лепшая паездка, таму, што памятаю кожныя хвіліны, якія мы правялі разам.
    Астатнюю частку лета я правеў з сваімі сябрамі і сваей сям'ей. Некалькі разоў з’ездзіў на возера і адзін раз на пікнік з сям’ей. Гэта было лепшае лета, якое прынесшла мне неабдымную колькасць добрых пачуццяў)))110)1)0)
    Міхайлав Аляксей

    ОтветитьУдалить