понедельник, 6 апреля 2015 г.

Дом пад таполяй        
         Цёплае сонечнае надвор'е спрыяла нашаму настрою ў дзень спаткання з Янкам Купалам у "доме пад таполяй". Менавіта так называюць вельмі часта Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, у вытокаў якога стаяла жонка паэта - Уладзіслава Францаўна  (з роду французскага мастака-імпрэсіяніста Манэ). 
     
   Адразу варта адзначыць, што экспазіцыя музея адноўленая, аздобленая сучаснымі тэхналагічнымі навінкамі, дзякуючы якім свет купалаўскай паэзіі зазіхацеў яшчэ больш яскрава. Але, мне хочацца, каб не я, а нашы вучні распавялі пра тое, што ўбачылі і даведаліся падчас паэтычнага спаткання ў музеі песняра. 
         Шчыра запрашаю да размовы пра ўбачанае.......

З любоўю Валянціна Дзям'янаўна..... 

10 комментариев:

  1. Этот комментарий был удален автором.

    ОтветитьУдалить
  2. Мне вельмі спадабаўся паход у музей. Я лічу, што мы не дарэмна правялі гэты час. Больш за ўсё мяне ўразіла месца, дзе Янка Купала памёр. Гэтыя аскепкі і прыступкі ў адной кампазіцыі. Яшчэ вельмі ўразілі гэтыя тэхналогіі, калі Янка Купала з'явіўся перад намі..Ён быў такі жывы.Сдавалася, што ён тады быў з намі. Не перадаць словамі, як гэта было. Вялікі дзякуй Валянціне Дзям'янаўне!

    ОтветитьУдалить
  3. Калi шчыра, спачатку я не вельмi жадаў пайсцi у гэты музей, як i большая частка класу. Але настаў час и мы пайшлi ў гэта самае месца. Я чакаў якi-небудзь стары будынак з экспанатамi, якiм звонку ён мне i здаўся.
    Але ўсе было iнакш. Наша знаёмства з Купалай у музеi пачалося з мяккiх крэслаў i цiкавага iнфакiocка, за якiмi мы чакалi экскурсавода. Чалавек ён быў вельмi прыемны, плаўна и зразумела нам ўсе паведаў. Як ужо адмецiла Валянцiна Дзям'янаўна, экспазiцыя музея аздоблена сучаснымі тэхналагічнымі навінкамі, што рабiла нашу экскурсiю яшчэ больш цiкавай. У музейных залах было вельмi прыгожа, захапляльна. Больш усяго мне спадабалicя макеты дамоў(хат), у якiх жыў Янка Купала. Так сама нам давялося пабачыць вiдэаролiк тагачаснага выступлення ў тэатры, дакладней, падрыхтоўкi да выступлення; галаграму Янкi купалы, якi пiў чай i чытаў кнiгу; кавалак лесвiцы и дзеры з нумарам з гасцiнiцы, дзе загiнуў наш паэт.
    Паход у музей пакiнуў добрыя пачуццi, бо колькi лет жыў у Мiнску, а колькi яшчэ невядомых мне мясцiн, дзе яшчэ трэба пабываць, i только што я наведаў яшчэ адно. Гiсторыя жыцця и творчасцi Я. Купалы, зразумела, доўга i крэпка будзе сядзець у нашых галовах.
    Музеi - гэта цiкава!
    Дзякуй за гэта.

    ОтветитьУдалить
  4. На вялікі жаль,я разважала стэрэатыпна і лічыла,што музей будзе нецікавы і несучасны,але калі я трапіла ў холл,а потым і ў сам музей,я была здзіўлена наяўнасцью высоктх тэхналогій,такіх як праекцыя Янкі Купалы і інш.
    Вельмі падабалася,што ў музеі адноўлена экспазіцыя,бо я была там вельмі даўно.Дзякуй Валянціне Дзям'янаўне за такое цікавае "падарожжа ў Дом пад таполей".

    ОтветитьУдалить
  5. Людзi, з якiмi я хадзiy у музей, чаму у мяне татуіроўка Купалы на спiне?

    ОтветитьУдалить
  6. На вялiкi жаль, у мяне не атрымалася пайсцi ў музей разам з класам.(
    Але мне расказалi, як гэта было цiкава и незвычайна. Адчуваю, што я вельмi шмат згубiў .
    Пайду туды разам з бацькамi.)

    ОтветитьУдалить
  7. Музей мне спадабаўся, але больш за ўсё парадавалі вочы сапраўдныя кнігі і рэчы, цесна звязаныя з Янкам Купалам і наяўнасць вялікай колькасці высокіх тэхналогій. Музей прыгожы і цікавы.

    ОтветитьУдалить
  8. Мне вельмі падабаўся наш паход у музей.Спачатку я, як і ўсе, не вельмі хацела ісці, але, калі мы прыйшлі туды, мяне так усё гэта захапіла, што я не заўважыла як хутка прайшоў час.Мне падабаўся наш экскурсавод.Ён з такой вялікай цікавасцю нам расказываў пра Купалу, што нават мог зацікавіць кожнага.У музеі прысутнічае такая прыемная атмасфера, што ты адразу апыняешся у той час, калі жыў і ствараў сваі цудоўныя творы пісьменнік. Мяне захапіла амаль усё. Асабліва макеты хат, у якіх жыў Купала.Таксама новыя тэхналогіі, калі ён з'явіўся перад намі.Нумар дзвярэй і кавалак лесвіцы у той гасцініцы, дзе памёр пісьменнік.Вялікі дзякуй Валянціне Дзям'янаўне.Дзякуючы ёй мы атрымалі магчымасць больш падрабязна даведацца пра жыццё Купалы і яшчэ больш пераканацца які гэта цудоўны чалавек.

    ОтветитьУдалить
  9. Паход з класам у Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, які знаходзіцца ў Менску, быў мне вельмі цікавы. Працаўнікі музэю былі рады гэткім наведвальнікам. Наш экскурсавод быў вельмі ветлівы з намі. Ён распавёў нам пра жыццё творцы: ад нараджэньня і да пажылога ўзросту. Мяне ўразіла амаль ўсё: гэтыя невялічкая драўляная хатка, куфаль, зь якога піў Купала, яго гадзіньнік. Варта зьвярнуць увагу на сучасныя тэхналогіі (музэй нядаўна быў мадэрнізаваны, і гэта яшчэ больш упрыгожвае яго), якія прысутнічаюць у "доме пад таполей". Дзякуючы ім Іван Дамінікавіч зьявіўся перад намі зь невялічкай шклянкай гарачай гарбаты. Убачыў я і кавалак лесьвіцы, і дзьверы з нумарам апошняга прытулку Янкі Купалы. Пасьля экскурсыі ў інфакіёску я набыў фотакартку Купалы зь яго вершам.
    Падарожжа ў "дом пад таполяй" назаўсёды застанецца ў маёй памяці.
    Ўсё было класна!

    ОтветитьУдалить
  10. Мне вельмі падабалася у музеі Янкі Купалы цікавыя залы якія былі абновлены новымі тэхналогіямі . Каля музея бегалі маленькія ваверкі .Больш усяго мне спадабалcя вiдэаролiк тагачаснага выступлення ў тэатры. Усе было вельмі добра.

    ОтветитьУдалить