Некалькі нататак наконт Нобелеўскай
канферэнцыі ў ліцэі…
Нядаўна на галоўнай старонцы сайта з’явілася паведамленне
пра тое, што 21 студзеня ў актавай зале ліцэя адбылася VI Нобелеўская
канферэнцыя… Варта зазначыць, што мерапрыемства гэта ў нашай адукацыйнай
прасторы традыцыйнае. Яно заўсёды выклікае непадробную цікавасць у ліцэйскіх і
настаўніцкіх колах. На гэты раз (з лёгкай рукі Віці Беляўцова і Мікіты
Савановіча) вырашылі назваць яе НЛО(к)
альбо Нобелевская Лицейская Общеобразовательная конференция. Чаму так?
Таму што, прымаючы ўдзел у гэтай імпрэзе, можна даведецца шмат новага і
цікавага. Акрамя таго, на падставе ўласнага вопыту хачу сказаць, што названая
імпрэза вельмі спрыяе развіццю халістычнага
мыслення. Амаль кожны даклад прэзентаваў тую ці іншую з’яву навукі,
мастацтва ці грамадскага жыцця з розных бакоў. Усе ўдзельнікі канферэнцыі маглі
нібыта рэльефна паглядзець на актуальнае і вартае ўвагі чалавецтва. А гэта
значыць, што кожны з нас мог задумацца, паразважаць, задаць пытанні… У зале
панавала ўтульная хатняя атмасфера. Усё сапраўды было нязмушана. Калі ліцэісты
што-небудзь не разумелі, то настаўнікі выходзілі да трыбуны і тлумачылі
складаныя пытанні, што тычыліся дакладаў…
Стартавала канферэнцыя дакладам, прысвечаным самому
Альфрэду Нобелю – чалавеку, што прыдумаў і ўсталяваў самую знакамітую ў свеце прэмію. Былі прэзентаваны рэфераты пра тыя
адкрыцці, якія ў 2014 годзе былі адзначаны Міжнародным Нобелеўскім Камітэтам.
Адзін даклад быў прысвечаны так званай Шнобелеўскай прэміі. Новым на гэты раз з’явіўся
даклад пра Прытцкераўскую прэмію –
прэмію, што даецца лепшым ў свеце дойлідам (архітэктарам).
Напрыканцы канферэнцыі мне падалося цікавым
прадэкламаваць верш польскай паэткі, таксама лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па
літаратуры 1996 года, Віславы Шымборскай. Назва верша Вермеер. Для даведкі: Вермеер – гэта вялікі мастак. Адна з самых
знакімітых яго карцін знаходзцца ў Галандыі, у знакамітым Рыксмузеі. Віслава
Шымборская, гледзячы на гэты твор мастацтва, напісала наступнае:
Пакуль
кабета з Рыксмузея
Павольна,
дзень за днём,
Пералівае
малако
Са
збанка ў міску
Гэты
свет не
заслугоўвае
Канца свету…
Конференция - это всегда что-то познавательное. Но особенно поражают лицейские конференции, которые овеяны добротой, волной интеллекта и науки. Сразу захватывает дух, когда окутываешься в эту атмосферу. Я очень рада, что смогла даже принять участие в этом чудесном мероприятии. Представлять нобелевского лауреата именно по биологии мне было крайне приятно и увлекательно, я обогатила свой багаж знаний в этой сфере. НЛО(к)- это что-то волшебное, что хочется посещать снова и снова!
ОтветитьУдалитьХочется надеяться, что такого рода "лицейские праздники" будут проходить чаще, чтобы мы могли узнать иную сторону науки, с которой сталкиваемся каждый день.
С уважением,
ученица 10 "Г" класса
Миронюк Александра.
Я прымала ўдзел у канферэнцыі. Мне вельмі спадабалася, таму што я даведалася шмат новага і цікавага, рыхтуючы матэрыял. Гэта мерапрыемства вельмі пазнавальна для нас. Мы павінны ведаць сваіх герояў, павінны неяк дзякаваць ім за тыя адкрыццi, якiя яны паказваюць наваколлю, тым самым палягчаючы жыццё ўсiм нам. Магчыма, я б с задавальненнем прымала i далей удзел у наступным годзе.
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй нашай адміністрацыі за такое выдатнае і пазнавальнае мерапрыемства для сваіх ліцэістаў.
Вучанiца 10 "Г" класа
Молаш Дзiяна.
Действительно, конференция была интересна, познавательна и содержала много нового. По моему мнению, зрители были поражены многими фактами, а Шнобелевская премия разрядила серьезную атмосферу конференции, добавив в нее немного веселья и смеха.
ОтветитьУдалитьХотелось бы добавить, что в мире существуют 10 аналогов Нобелевской премии: Притцкеровская премия (вручается архитектору, внесшему своими инновационными идеями и постройками значительный вклад в искусство архитектуры), Абелевская премия (присуждается выдающимся математикам современности), премия Дэна Дэвида ( за выдающийся вклад в науку, технологию, культуру или социальное благополучие), лауреаты этой премии жертвуют 10% денежного приза на стипендии для аспирантов (из любой страны мира) в их собственной сфере деятельности, Голдмановская премия ( за личный вклад в защиту и улучшение природной среды, часто сопряженный с риском для здоровья или жизни), денежную часть премии лауреат, по условию Фонда Голдманов, должен потратить на природоохранную деятельность по своему усмотрению, премия Тьюринга (за личный исключительный научно-технический вклад в информатику, оказавший сильное продолжительное воздействие на компьютерное сообщество), премия «Глобальная Энергия» (за выдающиеся научные достижения и изобретения, которые обеспечивают новые возможности в развитии энергетики и приносят пользу всему человечеству), Киотская премия (за выдающиеся достижения в технологиях, искусстве, философии и фундаментальных науках), премия «За Правильный Образ Жизни» (за практические и образцовые ответы на наиболее острые вызовы современности, за личную храбрость и социальное преобразование), премия Эрнста фон Сименса (вручается композитору, исполнителю или музыковеду, внесшему значительный вклад в мир академической музыки) и премия Бальцана (за высшие достижения в науке и культуре), половину денежного приза лауреат этой премии обязан отдать молодым ученым для финансирования их научных проектов.
Две из них, а именно Притцкеровская и Абелевская премии, были представлены в докладах учащихся на конференции. Мы планируем продолжить традицию знакомства нашей Мголовской дружины с достижениями человечества. С уважением учитель математики Елена Геннадьевна Роговец.
Я пабачыла Нобелеўскую канферэнцыю першы раз. Сапраўды, гэта было вельмі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства. Яно было незвычайнае. Спадабалася інфармацыя, якую я пачула, прыемна было бачыць, што ліцэісты добра валодалі сваей інфармацыяй, адказвалі на пытанні. Больш за ўсе мне спадабаўся даклад пра Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
ОтветитьУдалитьДзякуў арганізатарам, я шмат чаго даведалася. Спадзяюся, што прыму ўдзел у Нобелеўскай канферэнцыі ў наступным годзе.
З павагай Краўчанка Ульяна.