Шаноўныя калегі і ліцэісты!
Напярэдадні Дня настаўніка мне вельмі хочацца на старонках нашага блога размясціць фрагмент кнігі Тадэуша Канвіцкага "Каляндар і пясочны гадзіннік", прачытаўшы каторы мне так схацелася зрабіць пераклад яго на родную беларускую мову і паразмаўляць на тэму настаўніцтва.
Якую ролю ў нашым жыцці адыгрываюць настаўнікі? Ці былі ў Вашым жыцці настаўнікі, падобныя да гераіні прыведзенага фрагмента кнігі? Шчыра запрашаю нашых вучняў, калег і бацькоў да абмеркавання дадзенай тэмы! Спадзяюся пачуць свежыя эмоцыі і цікавыя думкі!
З любоўю Валянціна Дзям'янаўна.......
Тадэуш Канвіцкі “Пані Кася Пятровіч”
(Фрагмент
кнігі “Каляндар і пясочны галзіннік”)
У яе быў румяны дробны твар і валасы колеру спелага жыта.
Валасы, заўсёды сплеценыя ў касу, якая, як карона, ахінала галаву. Звалі яе
Кася Пятровіч, і я ўжо ніколі больш пасля выпускнога яе не бачыў. Не ведаю
нават, дзе яна жыве, як жыве і ці жыве ўвогуле. Была яна нашай – хіба можна так
сказаць – выхавацельніцай у падпольнай школе ў Вільні.
Столькі мінула гадоў…. Столькі дзіўных, вірлівых, шалёных
гадоў, а я ўвесь час памятаю пані Касю, часта пра яе мыслю і ніколі нікому пра
яе не расказваю, бо хто мне паверыць, что жылі на нашым хаатычным свеце такія
людзі, а калі нават і жылі, то каго гэта тычыцца, хто захоча слухаць пра нейкіх
дзівакоў, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі… Прысвяцілі, але чаму альбо каму
прысвяцілі? Паглядзіце, як гэта дзіўна і анахранічна гучыць: абавязкам,
грамадскай дысцыпліне, настаўніцкаму прызванню. А можа, вернасці маральным
канонам, а можа, вернасці сабе, сваёй чалавечай годнасці, а можа - прысвяцілі пану Богу і яго наіўным, нямодным
наказам?
Пані Кася Пятровіч на маёй
памяці не здзейсніла анічога надзвычайнага. Не пакутавала ў канцэнтрацыйным
лагеры і не закідала гранатамі фашыстаў. Пані Кася Пятровіч проста вучыла нас
падчас вайны мове і гісторыі. З раніцы да ночы, зімой і ўлетку, здаровай і
хворай, бегала па Вільні і па прадмесцях Вільна, даючы ўрокі амбіцыёзнай, неразумнай
і вельмі ўпэўненай у сабе віленскай
моладзі. Пані Кася па шаснаццаць гадзін у суткі вучыла нас звычайным школьным прадметам,
спадзеючыся, что гэта скромная даніна ведаў спатрэбіцца нам, калі мы перажывем
вайну у той будучай неакрэсленай краіне. Не ведаю, ці хто плаціў ёй за гэту працу,
каб забяспечыць яе існаванне, але ведаю, што пані Кася не валодала той
выканаўчай уладай, якой звычайна валодаюць настаўнікі ў нармальных школах. Сваей
ўласнай ўнутранай сілай - сілай сціплай
маладой жанчыны - пані Пятровіч мусіла ўтаймоўваць
наша падлеткавае глупства і сваю слабасць, і свае сумненні.
Так часамі сабе мыслю, што
было б са мной, калі б пані Кася не займалася б маёй адукацыяй. Калі б яе не
было, альбо яна аказалася б дзе-небудзь у іншым месцы.
Пані Кася Пятровіч – гэта я
ў той час і ў тых акалічнасцях…. Пані Кася Пятровіч – гэта трохі сонечных дзён
на Віленшчыне маёй маладосці, якой ужо няма…
Настаўнік - гэта вельмі адказная прафесія. Кажуць, што сапраўдны настаўнік - гэта чалавек ад Бога, а ўсе іншыя прафесіі ад настаўніка. Як і ў галоўнага героя гэтага твора, у кожнага з нас у жыцці быў свой настаўнік, дзякуючы ведам, вопыту і мудрасці якога мы спазналі свет. Мне здаецца, што вобраз настаўніцы - гэта ўвасабленне чалавека з асаблівым талентам, які змог перадаць свае веды і навыкі, якому хапіла мужнасці і цярпення ўзяць на сябе адказнасць за выхаванне новага пакалення ў такі складаны для народа час. Я адчула, што галоўны герой выказвае пані Пятровіч словы шчырай падзякі за талент, мудрасць, сардэчнасць, разуменне , імкненне аддаць дзецям цеплыню сваёй душы, часцінку свайго сэрца.
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй, з павагай да Вас вучаніца 9 "А" класа Паліна Мароз.
Дзякуй, мая дарагая дзяўчынка, за тое, што Вы першая адгукнуліся на гэты тэкст. Вы знайшлі цёплыя і патрэбныя словы для азначэння ролі настаўніка.
УдалитьДля маіх бацькоў паняцце настаунік-гэта чалавек, які быў для іх аўтарытэтам,строгім, патрабавальным,да якога адчувалі пачуццё боязні нават. Зараз для нас настаунік- гэта аднадумец,сябар,чалавек з якім можна падзяліцца навінамі, думкамі, пачуццямі. Зараз адносіны настаўнік-вучань сталі больш цеснымі. Настаўнік стаў бліжэй да нас,чаму мы невымоўна рады.
ОтветитьУдалитьЗ павагай да Вас вучаніца 9 "А" класа Ірына Баркова і яе бацькі.
Іра, сапраўды, адносіны настаўнік-вучань у грамадстве сёння змяніліся. Яны сталі больш дэмакратычныя. Але гэта не ў кожнай школе. Часамі прыходзіцца чуць, што адносіны з настаўнікамі, мякка кажучы, невыносныя. Хто ў гэтым вінаваты? Мяне вельмі хвалюе гэта пытанне.... Што трэба зрабіць, каб настаўнік выклікаў пачуцці накшталт тых, што апісаны ў кнізе Канвіцкага....
УдалитьМая маці - настаўніца нямецкай мовы. З ранняга дзяцінства я назірала, як яна працуе са сваімі вучнямі, з якім замілаваннем робіць сваю працу. У мяне было пытанне: дзе знайсці такую самаадданасць, ці даецца яна пры нараджэнні? Адказ прыйшоў праз гады: настаўнік не горш за маці ці бацьку, можа зрабіцца і найлепшым сябрам. Я лічу, што ў кожным чалавеке ёсць кавалачак такой роднай дабрыні настаўніка.
ОтветитьУдалитьЗ павагай да Вас вучаніца 9 "А" класа Алёна Бараш.
А Вы, Алёна, хацелі б стаць настаўніцай і паўтарыць шлях мой альбо Вашай мамы?
УдалитьПрачытаўшы гэты фрагмент, адчуваеш, як важна, каб у жыцці былі такія настаўнікі. Гэта вялікае шчасце, калі твой настаўнік можа зразумець,адчуць кожнага вучня, дапамагчы кожнаму, але ў той жа момант навучыць, быць строгім. Мы лічым, што нам пашчасціла, бо ў нашым ліцэі амаль кожны настаўнік такі: самаадданы, чулы і мудры.
ОтветитьУдалитьДзякуй Вам, настаўнікі, за тое, што Вы робіце дзеля нас, за тое, што Вы адчуваеце кожнага, за тое, што дапамагаеце нам.
Віншуем са святам,
З павагай да Вас Краўчанка Ульяна і Крэмень Ліза, вучаніцы 10 “В” класа.
Дзяўчаты дарагія, дзякуй Вам ад імя ўсіх педагогаў нашага ліцэя! Так важна часамі пачуць такія словы...Але хочацца, каб настаўніцтва не толькі ў нашай навучальнай установе выклікала пачуццё павагі, любові і паразумення....Як вярнуць былыя адносіны да настаўнікаў увогуле? Над гэтым пытаннем я часта задумваюся.....
УдалитьЯ - «настаўніцкае дзіця». Ганаруся гэтым і ніколі не шкадую, што патрэбна дзяліць маміну ўвагу паміж сабой і іншымі дзецьмі. Затое як прыемна, калі да нас прыходзяць ці тэлефануюць удзячныя маміны выпускнікі.
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй усім маім настаўнікам. Са святам Вас!
З павагай,
Валерыя Альгамец (9 “А” клас)
І Вам, настаўніцкае дзіця, дзякуй! Зразумела, што Вы валодаеце багатай душой, якая не шкадуе аддаваць.... Як Вы там хварээце? Ці не сумна Вам? Калі што, пішыце: нешта цікавае прыдумаем.... Трымайцеся.... З найлепшымі пажаданнямі Ваша Валянціна Дзям'янаўна
УдалитьДзякуй за спачуванне!
ОтветитьУдалитьЗ павагай,
Валерыя