Дарагія мае калегі і аднадумцы!
Зноў хочацца падзяліцца эмоцыямі, педагагічнымі адчуваннямі і ўражаннямі.... У гэты раз - з Кракава... Дзякуй Богу, нашы стасункі з Ягелонскім унівесітэтам працягваюцца.
Нядаўна па запрашэнні Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта мы здзейснілі чарговае адукацыйнае падарожжа ў краіну, з якой нас звязвае гісторыя. Нішто, шаноўныя калегі, так не фарміруе халістычнае мысленне як добрае падарожжа ў добрым таварыстве. Цяпер мне спадарожнічалі нашы дзеці, ліцэісты, якія цікавяцца славянскім мовазнаўствам і славянскімі культурна-гістарычнымі сувязямі: Жукоўскі Раман, Шаўкала Валя, Лемантовіч Алеся, Жегала Лера, Калевіч Вераніка, Зялкоўскі Яўген, Грынцэвія Артур.
Дзякуй Вам, мае навучэнцы, за праведзены разам час! Было файна! Але лепш пачытайце прыведзеныя ніжэй нататкі з падарожжа ў Кракаў Алесі Лемантовіч.... А яшчэ, калі ласка, разгледзьце фотаздымкі, зробленыя там. Упэўнена, што Вы адчуеце настрой і атмасферу свята ў нашых сэрцах і душах....
З любоўю Валянціна Дзям'янаўна....
Алеся Лемантовіч
“Нататкі з падарожжа ў Кракаў….”
Першае, што трэба сказаць – я чакала зусім іншага.
Не ў тым сэнсе, што мне штосьці не спадабалася ці было дрэнна, я проста ўяўляла
сабе ўсё зусім па-іншаму. Польшча, у маім уяўленні, - краіна-мара, з багатай
гісторыяй, добрымі і вясёлымі людзьмі. Еўропа сустрэла нас хмарным небам
(спачатку можна было падумаць, што мы трапілі ў Лондан), вялікай колькасцю
графіці (хоць большасць з іх мне вельмі спадабалася)… і дзе-нідзе нават смеццем.
Мы былі вельмі стомленыя пасля дарогі, але калі ўсе трапілі ў ванну (як
мала чалавеку патрэбна для шчасця!), то навакольны свет заззяў для нас новымі
фарбамі. Польская ежа таксама паспрыяла нашаму настрою (больш за ўсё
спадабалася менавіта масла, не ведаю чаму). Але самымі галоўнымі
«паляпшальнікамі» нашага самаадчування з'явіліся Валянціна Дзям'янаўна і
Дзмітрый Феліксавіч, якія сваімі ведамі і пачуццём гумару з кожнай хвілінай
уражвалі нас ўсё больш.
Кожны дзень праходзіў за
культурнай праграмай, здаецца, мы пабачылі ўсё, што трэба: старую плошчу,
помнік Міцкевічу, брукаванкі. Наведалі шматлікія музеі, якія дагэтуль не
прыцягвалі маёй увагі, цяпер жа яны паўсталі перада мной зусім з іншага боку, упершыню
ў жыцці мне захацелася стаць мастацтвазнаўцам, каб умець прыгожа і трапна
ўсхваляць гэтыя творы мастацтва. Мяне вельмі ўзрушыў паход у музей Яна Матэйкі.
Рэпрадукцыі яго карцін я бачыла дагэтуль толькі ў падручніках па гісторыі. А
непасрэдна ў музеі захавалася большасць яго сапраўдных твораў, мэбля кватэры, у
якой ён жыў, мастацкія прыстасаванні, якімі ён карыстаўся, ствараючы свае
шэдэўры.
Мы наведвалі касцёлы.
Асабліва мне спадабаўся, канечне ж, Мар'яцкі – нічога больш вялікага і
прыгожага я яшчэ не бачыла. Дарэчы, праэкт
па яго ўнутранаму афармленню быў створаны Янам Матэйкам. У Варшаве схадзілі ў касцёл, у якім знайшло
свой вечны прытулак сэрца Шапэна. У музеі Ягеллонскага ўніверсітэта бачылі яго
руку: даўгія, танюткія, натхнёныя пальцы, якія рэпетыруюць, не ведаючы стомы.
Галоўнай мэтай нашага
візіту ў Кракаў было трапіць на лекцыі беларускай мовы разам з палякамі. Сказаць, што я адчувала сябе вельмі
неадназначна – нічога не сказаць. Паверце, вельмі нязвыкла чуць беларускую мову
ад чалавека, які жыве за мяжой і не з’яўляецца беларусам (пры ўсім тым, што
далёка і не ад кожнага беларуса яе можна пачуць!). Як яны стараюцца, вымаўляюць
канчаткі, лічэбнікі, як яны уважліва слухаюць на лекцыях. І нездарма, бо
выкладчыкам з’яўляецца Дзмітрый Феліксавіч, на лецыях якого, як выявілася,
нельга ні спаць, ні пазяхаць, ні думаць аб чым-небудзь іншым, акрамя беларускай
мовы і літаратуры. На наш сорам
выявілася, што некаторыя рэчы, якія датычацца мовы, польскія студэнты ведаюць
нават лепш за нас. Асаблівай павагі заслугоўваюць тыя, якія адначасова
вывучаюць беларускую, украінскую і
рускую мовы. І ў іх гэта нядрэнна атрымліваецца. Я лічу, што вывучаць за раз
такія падобныя паміж сабой мовы – сапраўдны гераізм. Нашы кіраўнікі
арганізавалі для нас невялічкае спаборніцтва на тэму польскай і беларускай
паэзіі.
Гэта паездка яшчэ і дазволіла нам датыкнуцца да
культуры іншага народа. Якія ж яны вясёлыя і разняволеныя! Саступіць месца ў
грамадскім транспарце, проста перакінуцца парай словаў з прахожым, танчыць на брукаванцы
пад аккампанемент вулічных музыкаў – звыйчайная для жыхароў Кракава рэч.
Мы адчулі сябе вольнымі ад праблем і клопатаў,
якія ацяжарвалі нас часам у Мінску. Пазбавіліся стомы, убачылі сапраўдную
прыгажосць, якую стварылі магчама нашы продкі.
Зрабілі шмат удалых фотоздымкаў на фоне польскіх краявідаў, духоўна
ўзбагаціліся.
Гэта паездка пакінула самыя неверагодныя ўражанні,
успаміны і вынікі, напрыклад:
·
нават,
калі я не траплю на паланістыку, я абавязкова вывучу польскую мову;
·
я
таксама не адкідаю думку пра кар’еру мастацтвазнаўца;
·
такой
кавы як у Польшчы няма, напэўна, нідзе;
·
я
вельмі люблю сваю польскую банду і вельмі ўдзячна ім усім за гэта падарожжа;
·
а
яшчэ я вельмі люблю Польшчу і таму (глядзі наступны пункт);
·
павінна
з’ездзіць туды яшчэ раз;
·
цяпер
я разумею, чаму А. Крысці казала, што жыццё ў падарожжах падобна да мары.

Адна паездка за мяжу можа замяніць шмат тэарэтычных урокаў. Я ўпершыню пабыла ў Польшчы ў 30 год і вельмі рада, што ў маёй дачкі гэта атрымалася значна раней. Падарожнічайце, дзеці, сацыялізуруйцеся, параўноўвайце!!! Набывайце вопыт!!! Вялікі дзякуй арганізатару вандроўкі, Валянціне Дзям'янаўне!!!
ОтветитьУдалитьПерачытала нататкі Алесі - і зноў хочацца ў чароўны Кракаў..... Алесечка! Як Вы там ў Вільні? Пішыце... Мне Вас бракуе.....
ОтветитьУдалить