Халістычная адукацыя


Слова “халістычны” паходзіць ад грэчаскага “holon” і азначае “Сусвет як цэлае”, гэта значыць тое, што не дзеліцца на часткі. Канцэпцыя цэласнага, “халістычнага” падыходу ў адукацыі найбольш паслядоўна распрацоўваецца педагогам з Канады Дж. Мілерам. Ён з’яўляецца аўтарам кнігі “Халістычная адукацыя. Педагогіка прадчування”, якая стала сапраўдным педагагічным бестсэлерам.
Цэласная (халістычная) адукацыя спрабуе пабудаваць навучанне ў адпаведнасці з законамі прыроды, дзе ўсё ўзаемазлучана і зменліва.
Халістычная адукацыя трымаецца на трох кітах: раўнавазе, уключанасці кожнага і сувязі.

Раўнавага дазваляе разумоваму развіццю дзіцяці працякаць у гармоніі з эмацыйным, фізічным, эстэтычным і духоўным яго развіццём. У раўнавазе павінны знаходзіцца веданне і ўяўленне, тэхналогія і асоба. Мы імкнёмся збалансаваць інтарэсы асобы і групы. Індывідуальнае суперніцтва саступае месца супрацоўніцтву: вучань-вучань, вучань-настаўнік. Мы імкнёмся зрабіць кожнага вучня актыўным удзельнікам, бачым ў ім не аб’ект, а суб’ект выхавання. Цэласнае выхаванне – стварэнне правільных узаемаадносін, калі розныя элементы прыведзены ў раўнавагу.
Д. Мілер, канадскі педагог, разглядае мэты адукацыі з пазіцый халістычнага падыходу ў адукацыі. У адрозненне ад парадыгмы, якая падзяляе свет на прадметы і вобласці, халістычная парадыгма характарызуецца такімі паняццямі, як гуманізм, экалагічнасць, інтэгральнасць, супрацоўніцтва і інш. У аснове халістычнага падыходу пакладзены філасофскі прынцып аб усеагульнай сувязі з’яў. У адукацыі халістычная парадыгма вядзе да некалькіх базавых палажэнняў:
1. Халістычная адукацыя звязана з навучаннем усёй асобы (эмацыйнае, эстэтычнае, творчае, фізічнае і г.д.).
2. Халістычная адукацыя падтрымлівае супрацоўніцтва, узаемапавагу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
3. Халістычная адукацыя заснавана на вопыце, а не “вялікіх кнігах” або “базавых уменнях” (вопыт шырокі, адкрыты і неабмежаваны, як само жыццё).
4. Халістычная мэта – забеспячэнне  больш поўнага развіцця магчымасцей чалавека ва ўсіх сферах яго жыцця.

1 комментарий:

  1. Дзякуй за лаканічнае, але грунтоўнае тлумачэнне сутнасці халістычнай адукацыі!

    ОтветитьУдалить